Сбербанк РФ: Беларусь — наш самы складаны кліент па аблігацыях

16.09.2010 12:06
Архив Редакция

Сбербанк Расіі, які выступіў арганізатарам дэбютнага выпуску беларускіх еўрабондаў, прызнаў, што з усіх праектаў па аблігацыях Беларусь аказалася найбольш складаным кліентам. Аб гэтым распавяла намесніца старшыні праўлення Сбербанка Бэла Златкіс.

Разам з тым, па яе словах, Сбербанк Расіі плануе да канца верасня 2010 года размясціць беларускія аблігацыі на Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы (ММВБ), перадае расійскі партал «Інвест гуру».

Акрамя таго, Сбербанк РФ плануе выпусціць рублёвыя аблігацыі Беларусі. «Гэта першы і вельмі вялікі крок да міжнароднага фінансавага цэнтру», — заявіла намесніца старшыні праўлення Сбербанка.

«Сёння наша асноўная задача — дапамагаць рынку выпускаць інструменты. Многія спрабуюць, асабліва суб’екты Федэрацыі, зрабіць доўг непублічным, перавесці ў крэдыты. Гэта не вельмі выдатна: публічным доўгам заўсёды можна кіраваць. Многія суб’екты Федэрацыі робяць гэта эфектыўна. Але гэта клопаты — неабходнае раскрыццё вялікай колькасці інфармацыі… Вынікі навідавоку — недахоп актываў, якія б на рынку ўспрымаліся пазітыўна», — пракаментавала ўзніклыя складанасці Бэла Златкіс.

Как вам новость?
Головоломки