Сбербанк РФ: Беларусь чакае "акна" для размяшчэння еўрабондаў

22.07.2010 09:50
Архив Редакция

Беларусь плануе размясціць еўрааблігацыі, аднак чакае спрыяльных для гэтага ўмоваў. Пра гэта 21 ліпеня расказаў дырэктар дэпартаменту скарбніцкіх аперацыяў і фінансавых рынкаў Сбербанка Андрэй Голікаў.

«Для Беларусі неабыякава, па якім кошце прыцягваць грошы. Але я спадзяюся, што ўгода адбудзецца», — сказаў топ-менеджар расійскага Сбербанка, аднаго з арганізатараў выпуску. У цяперашні час ідзе абмеркаванне з інвестарамі, паведамляе АФН.

Найбуйнейшы банк Расіі таксама працуе з Мінскам над праектам размяшчэння рублёвых аблігацыяў на ММВБ, які плануюць рэалізаваць, па словах Андрэя Голікава, у канцы лета — пачатку восені. «Паглядзім на стан рынку. (Для Беларусі бенчмарк) 5-10 млрд. рублёў», — дадаў ён.

У Сбербанка таксама ёсць заяўкі ад эмітэнтаў з Казахстана і Украіны на размяшчэнне рублёвых аблігацыяў у Расіі. Патэнцыйнымі эмітэнтамі выступаюць кампаніі металургічнага і энергетычнага сектараў, паведаміў Андрэй Голікаў.

Як раней паведамляў Тэлеграф, да канца гэтага года Беларусь плануе выпусціць еўрабондаў на суму мільярд даляраў, а ў 2011 годзе — яшчэ на адзін мільярд даляраў. Арганізатарамі выпуску Беларуссю еўрааблігацыяў выступаюць BNP Paribas, Deutsche Bank, Royal Bank of Scotland і Сбербанк Расіі.

Как вам новость?