Сбербанк РФ: попыт на аблігацыі Беларусі будзе высокім

09.11.2010 16:28
Архив Редакция

Беларусь плануе на наступным тыдні адкрыць кнігу заявак на размяшчэнне аблігацый у расійскіх рублях і правесці прэзентацыю пазыкі 15 лістапада. Пра гэта паведаміў адзін з арганізатараў выпуску — расійскі Сбербанк, прагназуючы высокі попыт інвестараў на паперы.

«Пакуль няма канчатковай даты размяшчэння, але мы разлічваем, што эмітэнт вызначыцца з ёй у найбліжэйшы час. Мы правядзем на наступным тыдні прэзентацыю папер для інвестараў і адкрыем кнігу заявак», — сказаў Reuters начальнік упраўлення кліенцкага абслугоўвання на фінансавых рынках Сбербанка Аляксандр Чумачэнка.ФСФР ў аўторак, 9 лістапада, зарэгістравала два выпускі аблігацый Беларусі сукупным аб’ёмам 15 млрд. расійскіх рублёў, дапусціўшы паперы да публічнага размяшчэння і абарачэння ў РФ, паведамляе Корреспондент.net. Сбербанк сумесна з «Альфа-банкам» і «Газпромбанкам» з’яўляюцца арганізатарамі выпуску.Па словах дырэктара дэпартаменту казначэйскіх аперацый і фінансавых рынкаў Сбербанка Андрэя Голікава, 15 лістапада эмітэнт сумесна з арганізатарамі плануе правядзенне прэзентацыі для расійскіх інвестараў.Улетку Беларусь размясціла пяцігадовыя еўрабонды на 1,4 млрд. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки