Сбербанк РФ хоча актыўна ўдзельнічаць у прыватызацыі ў Беларусі

10.03.2011 17:46
Архив Редакция

Расійскі Сбербанк гатовы павялічваць сваю прысутнасць у Беларусі і актыўна ўдзельнічаць у працэсах прыватызацыі беларускай дзяржуласнасці. Аб гэтым заявіў старшыня праўлення Сбербанка РФ Герман Грэф 10 сакавіка на сустрэчы з прэм'ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.

Па словах кіраўніка Сбербанка Расіі, установа структурна гатова да ўдзелу ў прыватызацыі ў Беларусі дзякуючы створанай ім інвестыцыйнай кампаніі, перадае БелТА. «Думаю, з нашым вопытам мы можам быць карысныя Беларусі», — адзначыў Герман Грэф.

Падводзячы вынікі паўтарагадовай прысутнасці на беларускім рынку, кіраўнік расійскага Сбербанка заявіў, што яна дала станоўчыя вынікі і для даччынага «БПС-Банка» і для Беларусі ў цэлым.

«Па ўсіх напрамках нашых пагадненняў з ім мы ідзем з апярэджаннем графікаў. Гэта датычыцца і развіцця лізінгу, і нашага фінансавання тут», — адзначыў Герман Грэф, нагадаўшы аб паспяховым размяшчэнні еўрааблігацый Беларусі на еўрапейскім і на расійскім рынках.

Как вам новость?