Сбербанк РФ хоча стаць дарадцам Беларусі па продажы прадпрыемстваў

16.06.2011 17:13
Архив Редакция

Старшыня праўлення Сбербанка Расіі Герман Грэф заявіў 16 чэрвеня, што банк хоча стаць дарадцам Беларусі па планаваным продажы дзяржуласнасці. "Мы знаходзімся ў цесным кантакце з беларускім урадам і спадзяемся, што будзем адным з дарадцаў ўрада Беларусі ў рамках прыватызацыі", — сказаў ён.

Акрамя таго, Герман Грэф паведаміў, што Сбербанк РФ гатовы фінансаваць угоду па куплі «Уралкаліем» кантрольнага пакету акцый «Беларуськалія», пра што раней папрасіў уладальнік расійскага вытворцы ўгнаенняў Сулейман Керымаў, перадае РИА «Новости»

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ацаніў «Беларуськалі» ў 30 млрд даляраў, аднак расійскі бок заявіў аб неабходнасці прыцягнуць да ацэнкі прадпрыемства незалежных экспертаў.

Как вам новость?
Головоломки