Сідорскі адмовіўся ехаць на паседжанне камісіі Мытнага саюза

28.05.2010 14:52
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі не прыме ўдзелу ў паседжанні вышэйшага органа Мытнага саюза, якое павінна прайсці 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу. Па словах прэс-сакратара ўрада Беларусі Аляксандра Цімашэнкі, прычына1й гэтага стала тое, што "сустрэча недастаткова падрыхтавана".

У сваю чаргу, прэс-сакратар расійскага прэм’ера Уладзіміра Пуціна Дзмітры Пяскоў, каментуючы адмову Сяргея Сідорскага прыехаць на паседжанне камісіі Мытнага саюза, заявіў, што яно адбудзецца і пры адсутнасці кіраўніка беларускага ўрада, перадае РИА «Новости».
«Так, сапраўды мы валодаем інфармацыяй, што прэм’ер-міністр Сідорскі можа не прыняць удзелу ў сённяшняй сустрэчы. Разам з тым, у цяперашні момант казахстанскі бок пацвердзіў свой удзел, і сустрэча адбудзецца ў любым выпадку», — сказаў афіцыйны прадстаўнік прэм’ер-міністра Расіі.
Як раней паведамляў Тэлеграф, на мінулых выходных Уладзімір Пуцін заявіў, што з першага ліпеня Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана ў поўную сілу запрацаваць не зможа. Як растлумачыў расійскі прэм’ер, гэтаму перашкаджаюць рознагалоссі паміж Мінскам і Масквой з нагоды пошлінаў на ўвоз аўтамабіляў фізасобамі, экспартных пошлінаў на расійскую нафту і нафтапрадукты, а таксама некаторыя нявырашаныя эканамічныя пытанні з Казахстанам.

Как вам новость?
Головоломки