Сідорскі: Беларусь настойвае на захаванні дзейных коштаў на газ

29.11.2010 09:26
Архив Редакция

Беларусь настойвае на захаванні ў 2011 годзе коштаў на расійскі газ на ўзроўні 2010 года, заявіў 27 лістапада прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. Ён перакананы, што з 1 студзеня 2011 года газ для Беларусі павінен ісці па формуле з каэфіцыентам 1. Менавіта такую пазіцыю, па словах Сяргея Сідорскага, адстойваў беларускі бок на апошніх сустрэчах з прэм'ер-міністрам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Мы адстойвалі пазіцыю, каб у 2011 годзе для Беларусі былі максімальна захаваны цэны 2010 года», — цытуе Сяргея Сідорскага БелТА.

«Мы зыходзім з таго, што сёння і на спотавым рынку, і ў Еўрапейскім саюзе кошты на газ для той жа Нямеччыны на 15-20% ніжэйшыя, чым мы сёння маем па тых кантрактах, якія ёсць у нашых краінах». «Газпром» дазволіў у кантракце з Германіяй закупляць частка газу не ў «Газпрома», а на спотавым рынку. А закупка газу на спотавым рынку, не ў «Газпрома», па больш нізкіх коштах — гэта рэальнасць. Такім чынам, цана газу на 15-20% таннейшая», — растлумачыў прэм’ер-міністр Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки