Беларусь і Расія могуць адмовіцца ад мер па абароне сваіх рынкаў

12.05.2010 17:57
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі па выніках сустрэчы з губернатарам Курганскай вобласці Расіі Алегам Багамолавым заявіў, што Беларусь разлічвае на адмену Расіяй абмежавальных мераў у дачыненні да беларускай прадукцыі. "Рост расійскай і беларускай эканомікі ў 106% кажа, што мы можам адмовіцца ад шматлікіх мер, прынятых урадамі ў антыкрызісных праграмах па абароне ўласных рынкаў", — сказаў прэм'ер.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што цяпер дзейнічаюць абмежавальныя меры па пастаўках некаторай беларускай прадукцыі на расійскі рынак. «Я думаю, што такія нашы кантакты, разуменне пытанняў кааперацыі, узаемных паставак прадукцыі на таварныя рынкі Расіі і Беларусі павінны і абавязаны зняць усе перашкоды, якія мелі месца на працягу 2009 года», — лічыць прэм’ер-міністр Беларусі, перадае БелТА.
Па словах беларускага прэм’ера, пасольства Расіі ў Беларусі таксама пацвярджае, што сігналы для гэтага ёсць. «Мы можам зрабіць усё, каб у найбліжэйшай перспектыве зняць па кааперацыйных пастаўках, узаемадзеянні нашых прадпрыемстваў на рынках Расіі і Беларусі тыя меры, якія былі часовымі, — сказаў Сяргей Сідорскі. — Я прасіў губернатара Курганскай вобласці гэтую перагаворную пазіцыю данесці да расійскага кіраўніцтва, каб рухаць развіццё эканомік дзвюх краін».
Беларусь і Курганская вобласць Расіі падпісалі мемарандум аб развіцці супрацоўніцтва
Прэм’ер-міністр Беларусі таксама адзначыў, што кааперацыя павінна выступаць асноўным напрамкам супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх прадпрыемстваў. Акрамя таго як заявіў Сяргей Сідорскі, Беларусь і Курганская вобласць сёлета плануюць аднавіць таваразварот узроўню 2008 года.
Беларусь і Курганская вобласць Расіі падпісалі мемарандум аб гандлёва-эканамічным, навукова-тэхнічным і культурным супрацоўніцтве і пратакол мерапрыемстваў на 2010-2011 гады па развіцці супрацоўніцтва.

Как вам новость?
Головоломки