Сідорскі: Беларусь хоча да 2013 года выйсці на дадатнае сальда гандлю

27.07.2010 12:19
Архив Редакция

Беларусь плануе да 2013 года выйсці на дадатнае сальда знешняга гандлю. Пра гэта 27 ліпеня заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжанні Савета Міністраў. "Па выніках першага паўгоддзя гэтага года якасныя параметры развіцця і збалансаванасці эканомікі палепшыліся", — адзначыў прэм'ер.

«Удалося дабіцца перавышэння тэмпаў росту экспарту тавараў над тэмпамі росту імпарту на 12,9%. У студзені-траўні 2010 года адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склалася на 500 млн. даляраў менш, чым за аналагічны перыяд 2009 года», — сказаў Сяргей Сідорскі, перадае БелТА.

«Гэты паказчык для нас з’яўляецца галоўным, — падкрэсліў Сяргей Сідорскі. — Мы на працягу апошніх васьмі месяцаў актыўна займаліся галіновымі і рэгіянальнымі праграмамі, у тым ліку па дасягненні дадатнага сальда да канца 2012 года».

Па словах беларускага прэм’ера, калі тэмп скарачэння сальда (500 млн. даляраў кожнае паўгоддзе) будзе захоўвацца і «тыя праграмы, якія мы з вамі ўзгаднялі на гэты і 2011 гады будуць выконвацца, ёсць усе падставы, каб на 1 студзеня 2013 года ў адпаведнасці з параметрамі, якія мы закладваем на будучыню пяцігоддзе да 2015 года, выйсці на дадатнае сальда гандлю».

Как вам новость?
Головоломки