Сідорскі: Беларусі хопіць збожжа для экспарту

13.08.2010 15:39
Архив Редакция

Сабранага ў Беларусі збожжа будзе дастаткова для ўнутраных патрэбаў і экспарту. Пра гэта паведаміў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў час працоўнай паездкі ў Гомельскую вобласць. Кіраўнік беларускага ўрада таксама адзначыў, што ўжо зараз ад суседніх дзяржаў паступаюць просьбы аб продажы збожжа высакаякасных сартоў пшаніцы.

«Валавы збор збожжа ў цяперашнім годзе ў Беларусі будзе крыху ніжэйшы, чым планавалася. Галоўнай прычынай недабору ўраджаю сталася вельмі моцная засуха на ўсходзе краіны», — цытуе прэм’ер-міністра БелТА.

Разам з тым, Сяргей Сідорскі адзначыў, што сабранага збожжа будзе дастаткова для забеспячэння насельніцтва прадуктамі харчавання, а грамадскае жывёлагадоўлі — кармамі. Ураджай высакаякасных гатункаў пшаніцы, якая ідзе на вытворчасць макаронаў, складае 200-300 тыс.тонн, таму праблем з наяўнасцю сыравіны не будзе, запэўніў Сяргей Сідорскі.

Прэм’ер адзначыў, што за апошнія два гада ўрад Беларусі вырашыла задачу забеспячэння насельніцтва крупамі ўласнай вытворчасці. У цяперашні час у рэспубліцы ў неабходнай колькасці вырабляюцца грэчкі, проса і іншыя віды крупаў.

«Ураджай бульбы плануецца на ўзроўні шасці-сямі млн. тон, якога таксама дастаткова для забеспячэння патрэбаў насельніцтва і паставак на экспарт. Будзе сабрана 4 млн. тон цукровых буракоў, у дастатковай колькасці гародніны», — сказаў прэм’ер.

Сяргей Сідорскі таксама паведаміў, што найбольш моцна засуха паўплывала на ўраджай у Гомельскай вобласці. Напрыклад, планавалася атрымаць не менш за 300-400 тыс. тон кукурузы, аднак палі ўжо высахлі і ззерня ў кіяхах практычна няма. Па словах прэм’ер-міністра, урад разгледзіць пытанне аб тым, каб аказаць падтрымку гаспадаркам Гомельскай вобласці па забеспячэнні кармамі пагалоўя буйной рагатай жывёлы, рэзервы для гэтага ёсць.

Как вам новость?
Головоломки