Сідорскі: беларускія НПЗ павінны быць мадэрнізаваныя ў кароткі тэрмін

03.05.2010 22:49
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Рэспублікі Беларусь Сяргей Сідорскі трэцяга траўня, выступаючы на Мазырскім НПЗ, заявіў, што мадэрнізацыя беларускіх нафтаперапрацоўчых прадпрыемстваў павінна быць завершана ў кароткі тэрмін. Дадзенае патрабаванне было пастаўлена кіраўніком ураду ў рамках нарады з удзелам працаўнікоў канцэрну "Белнафтахім".

Падчас нарады Сяргей Сідорскі абазначыў канчатковую мэту мадэрнізацыі беларускіх НПЗ. На думку прэм’ер-міністра, гэта асваенне прадукцыі, здольнай вытрымліваць канкурэнцыю на сусветных рынках.
Па словах кіраўніка кабінета міністраў, асноўныя аб’екты Мазырскага НПЗ, якія дазволяць давесці ўзровень глыбіні перапрацоўкі нафты да 92%, неабходна здаць у эксплуатацыю да канца гэтага года.
Гаворачы аб тэмпах мадэрнізацыі, Сяргей Сідорскі на прыкладзе Мазырскага НПЗ расказаў, што ўжо ў бягучым месяцы на заводзе будзе ўведзена ў строй устаноўка па абяссерванні бензіну, і гэта дасць магчымасць асвоіць выпуск бензіну, які адпавядае нормам стандарту Еўра-5. Чакаецца, што пасля ўвядзення ў строй устаноўкі гідраачысткі дызельнага паліва, якое плануецца на канец 2010 года, гэты від маторнага паліва таксама стане канкурэнтаздольным і на еўрапейскім рынку.
Таксама ў рамках нарады былі разгледжаны і іншыя пытанні, якія непасрэдна датычацца нафтаперапрацоўчага комплексу дзяржавы.

Как вам новость?