Сідорскі чакае ад балтыйскіх партоў ільготных умоў па нафце

29.09.2010 10:04
Архив Редакция

У пытаннях перапампоўкі нафты Беларусь будзе супрацоўнічаць з тымі прыбалтыйскімі портамі, якія прапануюць найбольш выгадныя, камфортныя і льготныя ўмовы. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі ў ходзе свайго візіту 23-24 верасня ў сталіцу Латвіі Рыгу. "Галоўнае, каб былі прапановы, і была развіта інфраструктура", — заявіў кіраўнік беларускага ўрада.

«У нас ёсць права выбару, мы глядзім перавагі ўсіх портаў, але нам важныя ўмовы. Там, дзе яны будуць больш камфортныя, там мы і будзем працаваць», — паведаміў Сяргей Сідорскі.

Прэм’ер-міністр адзначыў, што для Беларусі перспектыўныя некалькі кірункаў па перавалцы нафты — паўднёвы, праз Адэсу з выхадам на краіны Азіі, і паўночны, прадстаўлены портамі краін Балтыі і Расіі. Разам з тым, паводле яго слоў, сёння Беларусь «паварочвае» значны аб’ём грузапатокаў на Прыбалтыку, працягваючы працаваць з портамі Расіі і Украіны.

Як заявіў Сяргей Сідорскі ў дадзены момант Беларусь разглядае магчымасці супрацоўніцтва з портамі Клайпеды (Літва), Рыгі і Вентспілса (Латвія). «У літоўскага боку ёсць зацікаўленасць у развіцці порта Клайпеды. Мы памятаем, што латвійскія порты раней былі неканкурэнтаздольныя па тарыфах. Клайпеда прапаноўвае больш льготныя ўмовы», — распавёў кіраўнік беларускага ўрада, адзначыўшы, што беларускія экспартныя грузы складаюць да 80% грузазвароту порта Клайпеды.

У той жа час, па словах прэм’ер-міністра, ёсць прапанова па пастаўках і перавалцы беларускай нафты і нафтапрадуктаў праз Рыжскі порт. Пытанне супрацоўніцтва з ім будуць абмяркоўваць на пасяджэнні беларуска-латвійскай гандлёва-эканамічнай камісіі, якое адбудзецца ў найбліжэйшы час у Мінску. «Рыжскі порт — гэта вялізны масіў, які не выкарыстоўваецца да канца і можа прыносіць эканоміцы значна больш карысці, чым ён прыносіць цяпер. Тыя перспектывы, якія паказала нам сёння кіраўніцтва Рыжскага порта, гавораць аб магчымасці размяшчэння там новага тэрмінала», — заявіў Сяргей Сідорскі.

Акрамя таго, паводле яго слоў, латвійскія порты цікавыя беларускаму боку не толькі з пункту гледжання перавалкі нафты і нафтапрадуктаў, але і іншай прадукцыі, у тым ліку машынабудавання, сельгастэхнікі. Беларусь таксама можа ў найбліжэйшы час павялічыць перавалку калійных угнаенняў праз латвійскія порты. «Гэта будзе зроблена ў тым выпадку, калі ў іх палепшыцца лагістыка», — паведаміў кіраўнік Саўміна Беларусі.

За першыя шэсць месяцаў 2010 года Беларусь экспартавала праз порт Вентспілса 630 тыс. тон калійных угнаенняў. Беларускі бок зацікаўлены ў далейшым павелічэнні такіх паставак.

Как вам новость?
Головоломки