Сідорскі: Кітай пабудуе ў Мінску развязкі дарог за 500 млн. даляраў

29.06.2010 12:32
Архив Редакция

На сустрэчы з намеснікам міністра камерцыі Кітая Гао Хучэнам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі заявіў, што наша краіна зацікаўлена ў рэалізацыі Кітаем праекту па развіцці транспартнай інфраструктуры ў Мінску, які прадугледжвае, як рэканструкцыю развязак дарог, так і аўтаматычную сістэму, бяспекі ў сталіцы.

Па словах прэм’ера, дадзены інфраструктурны праект «мы можам і абавязаныя зрабіць з дапамогай нашых кітайскіх партнёраў да 2014 года, калі будзе праходзіць чэмпіянат свету па хакеі», паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.

Аб’ём неабходных інвестыцыяў у праект, які ў найбліжэйшы час будзе прадстаўлены кітайскаму боку, складае 500 млн. даляраў.

Сяргей Сідорскі таксама паведаміў, што беларускі бок прапанаваў Кітаю прыняць удзел у рэалізацыі больш як 30 праектаў у энергетычнай сферы, якія, па яго словах, пажадана рэалізаваць за бліжэйшыя чатыры гады.

Как вам новость?