Сідорскі: Кітай пастаўляе ў Беларусь няякаснае абсталяванне

06.07.2010 12:53
Архив Редакция

Беларускі прэм'ер Cергей Сідорскі запатрабаваў узмацніць кантроль за якасцю кітайскага абсталявання пры мадэрнізацыі беларускіх цэментавых заводаў. Такое патрабаванне прэм'ер агучыў шостага ліпеня на пасяджэнні прэзідыума Савета міністраў. "Пайшло першае абсталяванне, яно прыйшло няякаснае, нячышчанае, мяне гэта насцярожвае", — сказаў Сяргей Сідорскі.

Пры гэтым прэм’ер-міністр Беларусі дадаў, што «нам трэба зрабіць так, каб гэты першы блін камяком не паўтараўся», паведамляе БелТА.

У сваю чаргу, міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Аляксандр Селязнёў нагадаў, што Беларусь падпісала кантракты з кітайскай кампаніяй CITIC на праектаванне, пастаўку абсталявання і будаўніцтва новых тэхналагічных лініяў па вытворчасці цэменту сухім спосабам на ВРУП «Беларускі цэментны завод», ВРУП «Крычаўцэментнашыфер» і ААТ «Краснасельскбудматэрыялы».

«Пастаўка абсталявання ажыццяўляецца ў адпаведнасці з ўзгодненым графікам, — сказаў Аляксандр Селязнёў. — Першая партыя паступіла на Беларускі цэментны завод 15 траўня гэтага года. Да цяперашняга часу выканана адгрузка яшчэ 144 адзінак абсталявання для гэтага прадпрыемства. У той жа час пры прыёмцы партыі былі выяўленыя дэфекты, якая заключаюцца ў няякаснай зварцы асобных вузлоў абсталявання і яго афарбоўцы».

Па словах міністра, згодна з умовамі асноўнага кантракту быў складзены дэфектны акт і падпісана пагадненне аб ліквідацыі выяўленых дэфектаў спецыялістамі з беларускага боку за кошт кітайскай кампаніі. «У ходзе праведзеных з кітайскімі партнёрамі перамоваў дасягнута дамоўленасць аб узмацненні кантролю за якасцю вырабу і недапушчэнні надалей паставак няякаснага абсталявання», — адзначыў Аляксандр Селязнёў.

Как вам новость?