Сідорскі: малая энергетыка павінна стаць выгадным бізнэсам

06.07.2010 08:44
Архив Редакция

Пятага ліпеня прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі запатрабаваў актывізаваць работу па прыцягненні інвестыцый у малую энергетыку. "Мы павінны зрабіць так, каб гэта стала выгадным бізнэсам, - такую задачу ставіць перад намі прэзыдэнт", - заявіў кіраўнік урада.

Дадзеную заяву прэм’ер-міністр зрабіў падчас наведвання малой гідраэлектрастанцыі на вадаскідзе Мінскай ЦЭЦ-3, якая знаходзіцца на Чыжоўскіх вадасховішча і ў цяперашні час ўводзіцца ў эксплуатацыю, перадае БелТА.

Сяргей Сідорскі асабліва адзначыў, што, перш за ўсё, неабходна стварыць умовы для прыцягнення інвестараў у будаўніцтва гідраэлектрастанцый.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь падрыхтавала каля ста інвестыцыйных праектаў, якія плануецца рэалізаваць за кошт кітайскага крэдыту ў памеры 15 млрд. даляраў. У тым ліку за кітайскія сродкі плануецца мадэрнізаваць Лукомльскую і Бярэзінскую ДРЭС.