Сідорскі настойвае на пагашэнні Расіяй доўгу за транзіт

23.06.2010 09:34
Архив Редакция

Кіраўнік беларускага ўрада Сяргей Сідорскі ў телефоннай гутарцы са старшынёй праўлення расійскага газавага холдынгу "Газпром" Аляксеем Мілерам абмеркаваў шляхі ўрэгулявання газавае спрэчкі.

Як расказаў прэс-сакратар беларускага прэм’ер-міністра Аляксандр Цімашэнка, кіраўнік беларускага ўрада «давёў расійскаму боку пазіцыю Беларусі па ўрэгуляванні газавае спрэчкі і падкрэсліў неабходнасць пагашэння Расіяй запазычанасці за транзіт», паведамляе БелТА.

Аляксандр Цімашэнка праінфармаваў, што бакі прыйшлі да рашэння працягнуць
кансультацыі па механізмах пагашэння ўзаемных запазычанасцяў.

Как вам новость?
Головоломки