Сідорскі палічыў паездку ў Санкт-Пецярбург бессэнсоўнай

28.05.2010 16:55
Архив Редакция

Неўдзел прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў заяўленай на 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы кіраўнікоў урадаў Беларусі, Расіі і Казахстана звязаны з тым, што застаўся шэрагу нявырашаных пытанняў у Мытным саюзе. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Аляксандр Цімашэнка.

«Адмова ад удзелу прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага ў заяўленай на 28 траўня ў Санкт-Пецярбургу сустрэчы «тройкі» звязана з тым, што засталіся некаторыя нявырашаныя спрэчныя пытанні у рамках Мытнага саюза, якія маюць прынцыповае значэнне для беларускага боку», — растлумачыў Аляксандр Цімашэнка.
Як раней паведамляў Тэлеграф, тыдзень назад на сустрэчы ў Санкт-Пецярбургу прэм’ер-міністры Беларусі, Расіі і Казахстана не змаглі ўзгадніць усе пазіцыі па Мытным саюзе. Бакі дамовіліся працягнуць кансультацыі на працягу двух тыдняў на экспертным узроўні.
«За тыдзень эксперты змаглі знайсці паразуменне па шэрагу пытанняў, але не па ўсіх. Таму беларускі бок палічыў заўчасным удзел у заяўленай сустрэчы», — падкрэсліў прэс-сакратар прэм’ер-міністра.

Как вам новость?