Сідорскі: першы ў Беларусі ветрапарк пабудуюць немцы

16.09.2010 14:50
Архив Редакция

Першы ветрапарк ў Беларусі будзе пабудаваны з удзелам нямецкіх інвестараў. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з паслом ФРГ у Беларусі Крыстафам Вайлем. "Мы зробім усё, каб першы ветрапарк быў пастаўлены на тэрыторыю Беларусі нямецкімі інвестарамі", — заявіў прэм'ер.

Сяргей Сідорскі нагадаў, што па выніках 2009 года таваразварот паміж Беларуссю і Германіяй склаў 2,2 млрд. даляраў. Кіраўнік урада падкрэсліў, што аснову беларускага імпарту з Германіі складае абсталяванне для мадэрнізацыі эканомікі. «Да базавых галінаў мы дадамо энергетыку, перш за ўсё ў галіне аднаўляльных крыніц энергіі», — сказаў кіраўнік урада.

Прэм’ер-міністр таксама дадаў, што Беларусь зацікаўлена ў развіцці праектаў з Германіяй і ў іншых перспектыўных галінах, такіх як фармацэўтыка, электроніка, IT-тэхналогіі.

Беларускі экспарт у Нямеччыну за апошнія гады (за выключэннем нафтапрадуктаў) павялічыўся на 40% «Гэта яшчэ раз пацвярджае тое, што мы дадалі ў нашых гандлёва-эканамічных адносінах. Менавіта таму наша зацікаўленасць у прысутнасці нямецкіх інвестыцый падштурхнула нас да правядзення ў бягучым годзе ў Франкфурце-на-Майне Беларускага інвестыцыйнага форуму. Мы спадзяемся запрасіць вялікую колькасць удзельнікаў і па колькасці прарыўных ідэй, праектаў збіраемся апярэдзіць мінулы Беларускі інвестыцыйны форум у Лондане 2008 года», — сказаў Сяргей Сідорскі.

Кіраўнік урада выказаў надзею, што перад нямецкімі інвестарамі падчас працы форуму адкрыюцца новыя перспектывы для ўкладання ў беларускую эканоміку.

Аб’ём германскіх інвестыцыяў у беларускую эканоміку за 2009 год склаў 59,7 млн. даляраў (51,1% да ўзроўню 2008 года), у тым ліку прамых — 51,6 млн. даляраў (55,1% да ўзроўню 2008 года).

У Беларусі зарэгістравана 345 прадпрыемстваў з удзелам нямецкага капіталу, з іх 189 сумесных і 156 замежных. У іх статутныя фонды з моманту рэгістрацыі ўнесена 118,5 млн. даляраў.

Как вам новость?
Головоломки