Сідорскі плануе выйсці на дадатнае сальда да 2014 года

29.09.2010 08:59
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Сяргей Сідорскі заявіў 28 верасня на пасяджэнні Саўміна, што Беларусь павінна выйсці на дадатнае знешнегандлёвае сальда да 2014 года. Для гэтага, па словах кіраўніка ўрада, ужо ў гэтым посткрызісным годзе ўрад і ўсе кіраўнікі органаў дзяржкіравання павінны захаваць высокія тэмпы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Вызначыныя Саўмінам задачы для дасягнення параметраў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2010 годзе «напружаныя, але пры мабілізацыі рэсурсаў на месцах і ў міністэрствах іх можна выканаць», падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

«Нам важна выйсці на наступны год з новымі параметрамі экспартна-арыентаванай эканомікі і інавацыйнага развіцця эканомікі. Рыхтуюцца нарматыўная база, пастанова Урада па развіцці інавацыйнага складніку эканомікі на будучую пяцігодку. Таксама мы робім нахіл у бок зніжэння адмоўнага сальда», — распавёў беларускі прэм’ер.

«Задача, якую мы павінны вырашыць у будучай пяцігодцы, — выхад на дадатнае сальда знешняга гандлю да 2014 года», — дадаў прэм’ер-міністр Беларусі.

У сувязі з гэтым Сяргей Сідорскі адзначыў, што практычна ўсе ведамствы, канцэрны, аблвыканкамы прынялі рашэнні аб тым, якія канкрэтныя крокі павінны быць зроблены ў 2011-2013 гадах па дасягненні дадатнага знешнегандлёвага сальда.

Как вам новость?
Головоломки