Сідорскі: праблема адмоўнага сальда сёння існуе

29.11.2010 11:44
Архив

Праблема адмоўнага знешнегандлёвага сальда, якая сёння існуе ў Беларусі, на думку прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, звязаная з ростам коштаў на энерганосьбіты. «Мы планавалі, што газ у 2010 годзе будзе на ўзроўні 150 даляраў, цяпер - 210 даляраў. І гэта трэба адпрацаваць ўсёй эканоміцы», - адзначыў кіраўнік урада Беларусі і дадаў, што «трэба шукаць рэзервы».

Па словах Сяргея Сідорскага, у 2010 годзе Беларусь павялічыла закуп нафты на 1,2 млрд. даляраў. «Мы зыходзілі з таго, што ў бягучым годзе і нафту, і газ мы атрымаем у адпаведнасці з нашымі дамоўленасцямі. Дамоўленасці былі ў пэўнай ступені змененыя, і мы, праз тое, што пачалі атрымліваць менш нафты на перапрацоўку, натуральна, у гэтым годзе панізілі аб’ём паставак нафтапрадукцыі на экспарт», — распавёў прэм’ер, перадае тэлекампанія СТБ.

«Трэба было прымаць рэзкія актыўныя рашэнні па павелічэнні экспарту традыцыйнай прадукцыі. У цэлым па ўсёй эканоміцы краіны плюс 18% да ўзроўню мінулага года — гэта мала. Мы зарыентавлі нашу традыцыйную эканоміку на больш высокія тэмпы эканамічнага развіцця. Мы разумелі, што будзе менш нафтапрадуктаў, на чым жа зарабіць больш валюты? Павялічылі экспарт традыцыйных тавараў: машыны, грузавікі, трактары, шкляная прадукцыя, будаўнічая. Плюсуе 35-37% да ўзроўню мінулага года», — адзначыў Сяргей Сідорскі.

«І кожны месяц гэтага года мы адціскаем па 340 млн. плюс сальда на карысць экспарту. Акрамя гэтага, калі. На калійным рынку замарудзілася падзенне ў гэтым годзе, цэны растуць, і мы і там 600 млн. дадаем у экспарце калію», — дадаў прэм’ер.

«Але зноў не хапае мільярду, які трэба шукаць у эканоміцы. Дадаем у той прадукцыі, якая можа падтрымаць эканоміку, — паслугі. У паслугах мы маем амаль мільярд сальда ў плюс. Мы больш павезлі праз нашу краіну, больш нашы перавозчыкі і арганізацыі сталі працаваць за межамі краіны, прыцягнулі валюту — яшчэ мільярд у плюс сальда», — сказаў кіраўнік урада.

«І мы разлічваем, вядома, на інвестыцыі. Інвестыцый за дзевяць месяцаў бягучага года больш за 6 млрд. даляраў, 1,5 млрд. прамых інвестыцый — усё гэта кампенсуе гандлёвы і валютны баланс краіны. Дарэчы, у гэтай пяцігодкі мы зрабілі 185 новых прадпрыемстваў, з нуля, якія пачалі пастаўляць экспартную прадукцыю. Ужо ў наступныя тры-чатыры гады — каля 230-250 новых прадпрыемстваў мы пабудуем у нашай краіне, якія будуць экспартнаарыентаваны, з малой матэрыялаёмістасцю, з нізкай энергаёмістасцю і з высокім дабаўленым коштам», — адзначыў Сяргей Сідорскі.