Сідорскі прапанаваў Расіі кампрамісы па АЭП

15.10.2010 15:17
Архив Редакция

Стварэнне Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП) Беларусі, Расіі і Казахстана будзе новым і беспрэцэдэнтным крокам у эканамічнай інтэграцыі на постсавецкай прасторы, лічыць прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. "Беларуская дэлегацыя настроена на прыняцце кампрамісных рашэнняў", — падкрэсліў кіраўнік урада 15 кастрычніка ў Маскве на працоўнай сустрэчы прэм'ер-міністраў трох краін.

Прэм’ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, у сваю чаргу, выказаў
упэўненасць, што бакі знойдуць узаемавыгадныя развязкі ў пытаннях
фармавання АЭП трох краін. «Зразумела, што ў кожнага боку свая пазіцыя,
але наша задача прывесці іх да агульнага назоўніка, — сказаў Уладзімір
Пуцін. — Упэўнены, што мы знойдзем ўзаемавыгадныя развязкі», перадае
БелТА.

Расійскі прэм’ер паведаміў, што бакам трэба будзе да 1
студзеня падрыхтаваць 17 пагадненняў, якія складаюць прававую базу АЭП.
«Восем, у прынцыпе, гатовыя, засталіся невялікія штрыхі», — адзначыў
Уладзімір Пуцін.

У ліку падрыхтаваных дакументаў кіраўнік урада
РФ назваў пагадненні, якія датычацца адзіных прынцыпаў тэхнічнага
рэгулявання, узгаднення макраэканамічнай палітыкі, правядзення
дзяржзакупак, адзіных прынцыпаў канкурэнцыі, правілаў падтрымкі сельскай
гаспадаркі і прамысловасці, процідзеяння нелегальнай міграцыі.

Разам з тым, бакам трэба яшчэ ўзгадніць шэраг дакументаў, якія датычацца нафтагазавай, электраэнергетычнай і чыгуначнай галін.

«АЭП
павінна забяспечыць прадпрыемствам адзіныя правілы працы. Бізнэс любой з
нашых краін павінен адчуваць сябе як дома», — адзначыў Уладзімір Пуцін.

Саюзны Саўмін вырашыў 32 пытання за паўгадзіны

Пасяджэнне
Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы доўжылася беспрэцэдэнтна кароткі час.
Абмеркаванне 32 пытанняў парадку дня заняло ў яго ўдзельнікаў не больш
за паўгадзіны.

«Іск быў прапрацаваны экспертамі настолькі дбайна,
што нявырашаных пытанняў перад пасяджэннем у нас не было. Усе пытанні
абмяркоўваліся папярэдне дэталёва як на пасяджэнні сумесных калегій, так
і на двухбаковых сустрэчах», — пракаментаваў дзяржсакратар Саюзнай
дзяржавы Павел Барадзін.

Пры гэтым па ўсіх 32 пытаннях парадку дня прыняты станоўчыя рашэнні, дадаў Павел Барадзін.

Парадак
пасяджэння ўключаў пытанні аб ходзе выканання сумеснага антыкрызіснага
плану, асноўных параметраў праекту бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2011 год,
аб праекце Канцэпцыі сацыяльнага развіцця Саюзнай дзяржавы да 2015
года. Акрамя таго, планавалася зацвердзіць шэраг новых сумесных
праграмаў, абмеркаваць комплекс пытанняў у сферы ваенна-тэхнічнага
супрацоўніцтва і шэраг іншых актуальных тэмаў.

Как вам новость?
Головоломки