Сідорскі і Пуцін па тэлефоне абмеркавалі АЭП

06.12.2010 11:22
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі і кіраўнік расійскага ўрада Уладзімір Пуцін плануюць да 9 снежня выйсці на канкрэтныя дамоўленасці па Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Пра гэта ішла размова ў тэлефоннай размове, якая адбылася паміж імі ў пятніцу, 3 снежня, паведаміў прэс-сакратар расійскага прэм'ера Дзмітры Пяскоў.

«Кіраўнікі ўрадаў Расіі і Беларусі абмеркавалі пытанні, звязаныя з інтэграцыйнымі працэсамі, і дамовіліся працягнуць двухбаковыя кансультацыі з тым, каб выйсці на канкрэтныя дамоўленасці па пакеце дакументаў, якія тычацца Адзінай эканамічнай прасторы, да 9 снежня», — цытуе Дзмітрыя Пяскова РИА «Новости».

На 9 снежня ў Маскве запланавана пасяджэнне вышэйшых органаў Мытнага саюза і ЕўрАзЭС.

Как вам новость?
Головоломки