Сідорскі і Пуцін узгаднілі падрыхтоўку дакументаў па АЭП

06.12.2010 09:01
Архив Редакция

Прэм'ер-міністры Беларусі і Расіі Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін падчас тэлефоннай размовы 3 снежня абмеркавалі працэс падрыхтоўкі пагадненняў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы. Кіраўнікі ўрадаў канстатавалі высокую ступень гатоўнасці дакументаў да падпісання. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар прэм'ер-міністра Беларусі Аляксандр Цімашэнка.

«Кіраўнікі ўрадаў Беларусі і Расіі сёння ў тэлефоннай размове абмеркавалі ход падрыхтоўкі пагадненняў у рамках стварэння АЭП у адпаведнасці з дамоўленасцямі, дасягнутымі прэм’ерамі ў ходзе сустрэчы сам-насам 19 лістапада ў Санкт-Пецярбургу», — распавёў прэс-сакратар, перадае БелТА.

Па словах Аляксандра Цімашэнкі, праца над гэтымі дакументамі ідзе на ўзроўні намеснікаў прэм’ер-міністраў і экспертаў. Акрамя таго, Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін дамовіліся, што ў выпадку неабходнасці пакінутыя пытанні па дакументах ўзгодняць пры асабістай сустрэчы ці ў тэлефоннай размове да сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў, прызначанай на снежань 2010 года.

Як раней паведамляў Тэлеграф, на наступным тыдні Беларусь, Казахстан і Расія ў рамках Мытнага саюза падпішуць новы пакет пагадненняў, якія датычацца стварэння Адзінай эканамічнай прасторы. Пра гэта 2 снежня заявіў міністр фінансаў і віцэ-прэм’ер Расіі Аляксей Кудрын падчас расійска-італьянскага форуму ў Сочы.

Как вам новость?
Головоломки