Сідорскі расказаў Пуціну аб ратыфікацыі дакументаў па АЭП

24.12.2010 15:22
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі 24 снежня ў тэлефоннай размове паведаміў свайму расійскаму калегу Уладзіміру Пуціну, што Беларусь ужо ратыфікавала ўвесь пакет пагадненняў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Прэм'ер-міністры таксама абмеркавалі шэраг пытанняў далейшага развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма дзяржавамі.

Як паведаміў прэс-сакратар беларускага прэм’ера Аляксандр Цімашэнка, бакі таксама абмеркавалі эфектыўнасць дзеянняў дзвюх краін па пераадоленні наступстваў сусветнага фінансавага крызісу, у тым ліку ў галіне аўтамабілебудавання, перадае БелТА.

«Сяргей Сідорскі і Уладзімір Пуцін абмеркавалі магчымасці больш цеснай кааперацыі і інтэграцыі прадпрыемстваў аўтамабільнай прамысловасці Беларусі і Расіі. Гэта тычыцца як вытворчасці грузавых аўтамабіляў, так і вытворчасці камплектуючых для легкавых аўтамабіляў», — растлумачыў Аляксандр Цімашэнка.

Акрамя таго, кіраўнікі ўрадаў абмеркавалі пытанні фармавання кошту на расійскі газ для Беларусі ў 2011 годзе.

Как вам новость?
Головоломки