Сідорскі разбярэцца з выпускам новых відаў кансерваў

13.08.2010 15:11
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі сёння, 13 жніўня, здзейсніў працоўную паездку ў Гомельскую вобласць, дзе наведаў Даманавіцкі гароднінасушыльны завод. Супрацоўнікі прадпрыемства паскардзіліся кіраўніку ўрада на тое, што ўзгадненне з рознымі інстанцыямі пытання выпуску новых відаў кансерваў займае тры і больш месяцаў. Сідорскі даў указанне разабрацца з гэтай праблемай.

На думку Сяргея Сідорскага, перапрацоўчыя прадпрыемствы павінны мець магчымасць толькі адзін раз праводзіць сертыфікацыю сваёй вытворчасці, а ўсю прадукцыю выпускаць па заяўным прынцыпе, натуральна, пры наяўнасці адпаведнага кантролю за яе якасцю, перадае БелТА.

Акрамя таго, беларускі прэм’ер даручыў падрыхтаваць адпаведнае рашэнне на ўзроўні ўрада.

Как вам новость?
Головоломки