Сідорскі: санкцыі перашкаджаюць Беларусі гандляваць з ЗША

15.10.2010 10:53
Архив Редакция

Беларусь зацікаўлена ва ўдзеле амерыканскага капіталу ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў, аднак санкцыі з боку ЗША замінаюць актыўнаму гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. Такую заяву зрабіў 14 кастрычніка прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з членам Палаты прадстаўнікоў кангрэсу ЗША Уільямам Дэлахантам.

Кіраўнік урада адзначыў, што ў беларускай эканоміцы працуе 327 амерыканскіх кампаній. Сяргей Сідорскі нагадаў, што Беларусь і ЗША стварылі Савет дзелавога супрацоўніцтва, а таксама пазітыўна ацаніў зацікаўленасць амерыканскіх кампаній у стварэнні ў Беларусі буйных вытворчасцяў, перадае БелаПАН.

«Запрашаючы амерыканскіх інвестараў у нашу краіну, мы адкрытыя і для прыватызацыі беларускай эканомікі з удзелам амерыканскага капіталу», — падкрэсліў Сяргей Сідорскі.

Разам з тым кіраўнік урада звярнуў увагу на шэраг праблем, якія перашкаджаюць эканамічнаму супрацоўніцтву паміж дзяржавамі. На думку прэм’ера, кіраўніцтва ЗША прыняло шэраг рашэнняў «не на карысць беларускай эканомікі», у выніку чаго быў абмежаваны доступ беларускіх экспарцёраў на амерыканскі рынак.

Нявырашаныя пытанні ў галіне гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, паводле слоў Сяргея Сідорскага, адмоўна адбіліся на сумесным таваразвароце. У 2009 годзе таваразварот паміж краінамі скараціўся да 490 млн. даляраў. «Па ўзроўні таваразвароту з Беларуссю ЗША займае 11-е месца. Мы б хацелі, каб ЗША былі вышэй па гэтым паказчыку», — падкрэсліў кіраўнік урада Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки