Сідорскі: тэмпы эканамічнага развіцця Беларусі ўражваюць

23.12.2010 12:51
Архив Редакция

Беларусь завяршае цяперашнюю пяцігодку з высокімі тэмпамі эканамічнага развіцця, заявіў 23 снежня на ўручэнні дзяржаўных узнагарод заслужаным людзям краіны прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі. "Гэтыя тэмпы ўражваюць", — адзначыў кіраўнік урада.

Па словах Сяргея Сідорскага, нямноія краіны маюць такія тэмпы эканамічнага развіцця, як Беларусь. «Такія вынікі — важкі аргумент на карысць правільнасці і жыццястойкасці  эканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ў Беларусі», — цытуе беларускага прэм’ера БелТА.

У той жа час развіццё сусветнай эканомікі, урокі фінансавага крызісу запатрабавалі новых ідэй, заявіў Сяргей Сідорскі. «Нам неабходна будзе прыкласці яшчэ больш намаганняў, чым мы прыкладалі ў гэтай пяцігодцы», — падкрэсліў прэм’ер-міністр, дадаўшы, што ў Беларусі ёсць патэнцыял для руху па такім шляху.

Как вам новость?