Сідорскі хоча больш цесна супрацоўнічаць з Казахстанам

20.05.2010 11:09
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з казахскім прэм'ерам Карымам Масімавым выявіў імкненне на больш цеснае і дзейснае супрацоўніцтва з Казахстанам. "Мы разлічваем, што вынікам сённяшніх перамоваў у рамках паседжання беларуска-казахстанскага дзелавога форума стане цеснае і дзейснае ўзаемадзеянне нашых краін па ўсім спектры двухбаковых адносін", — сказаў прэм'ер.

«Беларусь і Казахстан слушна абралі вектар для супрацоўніцтва. Гэта актыўнае стварэнне сумесных вытворчасцяў, канкурэнтаздольнай прадукцыі, засваенне новых тэхналогій. Упэўнены, што рэалізацыя сумесных праектаў зробіць годны ўнёсак у індустрыялізацыю Казахстана», — цытуе БелТА словы кіраўніка беларускага ўрада.
Прэм’ер выказаў задаволенасць дынамікай супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Па словах Сяргея Сідорскага, павестка цяперашняга беларуска-казахстанскага форуму, міжурадавых перамоваў уключае прынцыповыя пытанні інвестыцыйнага супрацоўніцтва, стварэнне сумесных вытворчасцяў, узаемадзеянне ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і ў цэлым развіццё сувязяў паміж краінамі. 
У сваю чаргу, прэм’ер-міністр Казахстана адзначыў, што ўсе дамоўленасці, дасягнутыя падчас візіту ў Беларусь прэзідэнта Казахстана, а таксама ўсе кантракты дакладна выконваюцца. Карым Масімаў таксама лічыць, што Мытны саюз адкрые новыя перспектывы для ўзаемнага партнёрства Беларусі і Казахстана. «Казахстан разлічвае скласці з Беларуссю новыя кантракты», — сказаў казахскі прэм’ер.
Акрамя гэтага, Карым Масімаў дадатна ацаніў сацыяльна-эканамічныя паказчыкі Беларусі за першы квартал гэтага года. «Гэтыя паказчыкі кажуць, што тое, як вы прайшлі крызіс, заслугоўвае павагі», — канстатаваў кіраўнік казахстанскага ўрада.

Как вам новость?
Головоломки