Сідорскі заклапочаны эканамічнай сітуацыяй у Беларусі

07.04.2011 16:18
Архив Редакция

Жонка былога прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага Людміла паведаміла, што яе муж пасля адстаўкі вырашыў заняцца навуковай дзейнасцю, "ён бо ж доктар тэхнічных навук", а таксама шмат часу ён надае вывучэнню навінаў. "У першую чаргу эканамічнай тэматыкі. Больш за ўсё яго хвалюе эканамічная сітуацыя ў краіне", — заявіла яна.

У той жа час, па словах жонкі, Сяргей Сідорскі не робіць эканамічных прагнозаў, ад інтэрв’ю ўстрымліваецца. «Людзям, якія ў яго гэтым цікавіцца, ён адказвае: «Я веру, што ўсё будзе добра»», — адзначыла Людміла Сідорская, перадае «Салідарнасць».

Жонка палітыка таксама распавяла, што пасля адстаўкі яны тры тыдні правялі ў Чэхіі, «вярнуліся паўмесяца таму». Акрамя таго, яна паведаміла, што ў сям’і няма ніякіх зберажэнняў, бо яны «вельмі доўга жылі ў крэдыт».

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Міхаіл Мясніковіч змяніў Сяргея Сідорскага на пасадзе прэм’ер-міністра Беларусі 28 снежня 2010 года. Апошні ўзначальваў Саўмін з 2003 года. СМІ адзначалі, што ён можа стаць кіраўніком аднаго з самых буйных у краіне прадпрыемстваў — ААТ «Беларуськалі».

Как вам новость?
Головоломки