Сідорскі зноў запатрабуе ад Пуціна адмяніць пошліны на нафту

18.05.2010 09:33
Архив Редакция

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на паседжанні міждзяржсавета ЕЎРАЗЭС у рамках камісіі Мытнага саюза 20 траўня будзе адстойваць прынцыповую пазіцыю Мінска па адмене экспартных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты ў МС. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі па выніках дакладу прэм'ера Аляксандру Лукашэнку.

Па словах Сяргея Сідорскага, усе дамовы, якія падрыхтаваны да падпісання на ўзроўні кіраўнікоў урадаў у рамках тых даручэнняў, дадзеных кіраўнікамі дзяржаваў на сустрэчы ў рамках ЕЎРАЗЭС і Мытнага саюза, падрыхтоўка якіх была ўскладзена на беларускі бок, прайшлі працэдуру ўзгаднення ў экспертаў і гатовыя да падпісання, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У сваю чаргу, кіраўнік дзяржавы даручыў прэм’ер-міністру дамагчыся максімальнага ўліку інтарэсаў Беларусі і ў пытанні ўмоваў увозу фізічнымі асобамі легкавых аўтамабіляў у нашу краіну ў рамках Мытнага саюза.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што сутнасць пазіцыі Беларусі заключаецца ў тым, каб дамагчыся захавання мытных пошлінаў ці прымусіць партнёраў па МС прыняць узважанае рашэнне і зрабіць іх такімі, якія б задавальнялі ўсе тры дзяржавы. «Прынамсі, казахстанскі бок у перагаворным працэсе падтрымлівае прапанову беларускага боку па гэтых пытаннях», — адзначыў Сяргей Сідорскі.
«Акрамя таго, будзе разглядацца і шэраг пытанняў, якія тычацца функцыянавання свабодных эканамічных зонаў. Яны ёсць і ў Беларусі, і ў Расійскай Федэрацыі, і ў Казахстане. Прычым у Беларусі і Расіі ёсць высокаэфектыўныя, тэхналагічныя зоны, а ў Расіі і Казахстане ёсць яшчэ і сыравінныя зоны. Таму бакі павінны максімальна зблізіць свае пазіцыі ў гэтым пытанні», — дадалі ў прэс-службе прэзідэнта Беларусі.

Как вам новость?
Головоломки