СЕ: дыялог з Беларуссю немагчымы праз смяротныя пакаранні

11.05.2010 10:21
Архив Редакция

Рада Еўропы лічыць неабходным развіваць дыялог з Беларуссю, але пакуль не бачыць для гэтага магчымасцяў, у тым ліку праз нядаўнія выкананыя ў краіне два смяротныя прысуды. Пра гэта заявіў генеральны сакратар Рады Еўропы Тарб'ерн Ягланд на прэс-канферэнцыі ў Маскве дзявятага траўня.

«Мы выступаем за дыялог з Беларуссю пры ўмове, што гэты працэс будзе накіраваны на тое, каб забяспечыць выкананне Беларуссю існых канвенцый, — цытуе генсакратара Рады Еўропы РИА «Новости». — Але мы пацярпелі няўдачу, калі ў Беларусі нядаўна адбылося два смяротныя пакаранні. Як вы ведаеце, ніводная краіна не можа быць членам Рады Еўропы, калі ў ёй адбываюцца смяротныя пакаранні».
29 красавіка гэтага года ПАРЕ праз пакаранні смерцю Андрэя Жука і Васіля Юзапчука прыняла рашэнне прыпыніць сваю дзейнасць у краіне, уключаючы кантакты на высокім узроўні паміж Асамблеяй і парламентам Беларусі.
Як заявіў Тарб’ерн Ягланд, усе еўрапейскія дзяржавы, за выключэннем Беларусі, з’яўляюцца часткай адной сям’і, што тычыцца верхавенства права і верхавенства закону. Адказваючы на пытанне, ці магчыма змена адносін паміж Радай Еўропы і Беларуссю пры цяперашнім кіраўніцтве рэспублікі, Тарб’ерн Ягланд сказаў: «Рада Еўропы не займаецца зменай рэжымаў. Усё залежыць ад самога народа дадзенай краіны».
Пачынак: нельга ўсярэдзіне Еўропы рабіць чорную дзіру
Член расійскай дэлегацыі ў ПАРЕ Аляксандр Пачынак пракаментаваў вынікі дыскусій па сітуацыі ў Беларусі ў Радзе Еўропы. Па словах палітыка, як і раней, расійская дэлегацыя спрабавала абараніць Беларусь ад еўрапейскіх парламентарыяў. Не атрымалася правесці папраўку ў рэзалюцыю па зняцці забароны на дыялог з Беларуссю, аднак у гэтым кірунку быў дасягнуты сур’ёзны кампраміс — забарона дыялогу толькі на высокім узроўні.
«Усе ўсведамляюць, што нельга ўсярэдзіне Еўропы рабіць чорную дзіру, трэба мець зносіны з Беларуссю, —  прыводзіць словы Аляксандра Пачынка сайт ОДС. — Паводле Рэзалюцыі, старшыня ПАРЕ часова не павінен кантактаваць з кіраўніцтвам Беларусі. Аднак працоўныя кантакты паміж парламентарыямі будуць працягвацца». Прадстаўнік расійскай дэлегацыі мяркуе, што такія кантакты пойдуць на карысць апазіцыі, забяспечаць свабоду волевыяўлення, для правядзення выбараў па стандартах ПАРЕ.

Как вам новость?
Головоломки