Сечын: пазбавіцца ад запазычанасці Беларусь можа толькі аплатай

11.06.2010 14:40
Архив Редакция

Першы віцэ-прэм'ер Расіі Ігар Сечын заявіў 11 чэрвеня, што ў Беларусі ёсць толькі адзін спосаб вырашыць пытанне з запазычанасцю за расійскі газ, сфармаваны з пачатку года. "Толькі аплатай — трэба працаваць у рамках падпісаных дакументаў. Бакі нясуць адказнасць", — падкрэсліў намеснік кіраўніка расійскага ўрада.

У якасці магчымага механізму пагашэння доўгу Беларусі за газ у Расіі ўспрынялі нядаўнюю заяву беларускага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі, які прапанаваў «Газпраму» выкупіць кантрольны пакет акцый «Белтрансгаза», нагадвае РИА «Новости».

Па дадзеных расеіскага газавага манапаліста, Беларусь аплачвае пастаўкі газу ў 2010 годзе па леташняй цане ў 150 даляраў за тысячу кубаметраў, у той час як у першым квартале яна складала ўжо 169 даляраў. У выніку запазычанасць Мінску за газ амаль дасягнула 200 млн. даляраў.

З улікам кошту на газ для Беларусі ў другім квартале ў 184 даляры і прагнозу сярэднегадавога кошту на ўзроўні 187 даляраў, доўг за пастаўкі расійскага «блакітнага паліва» за год можа дасягнуць 500-600 млн. даляраў, заяўлялі раней у «Газпроме».

Как вам новость?