Сечын: вялікага сэнсу для "Газпрома" ў "Белтрансгазе" няма

28.05.2010 14:32
Архив Редакция

Расійскі віцэ-прэм'ер Ігар Сечын заявіў 28 траўня, што РФ пакуль не цікавіць прапанова прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі выкупіць кантрольны пакет акцый "Белтрансгаза" ў абмен на зніжкі на "блакітнае паліва".

«Цяпер у Газпрома ёсць 50% «Белтрансгаза», ён заплаціў за іх 2,5 млрд. даляраў, але вялікага эканамічнага сэнсу для Газпрома ў гэтай інвестыцыі няма», — цытуе намесніка кіраўніка ўрада Расіі РБК.
На думку Ігара Сечына, Расія заплаціла занадта высокі кошт і за 50% акцый беларускага аператара трубаправодаў, «таму кошт за кантроль вельмі цяжка абмяркоўваць».
Далейшае рашэнне гэтага пытання намкіраўніка ўрада РФ звязаў з «гарманізацыяй эканамічных рэжымаў (мадэляў) краін-партнёраў» і дадаў, што да таго ж на сённяшні дзень ніякіх пэўных прапаноў ад беларускага боку не паступала.
Раней Тэлеграф паведаміў, што беларускі лідар на сустрэчы са студэнтамі і выкладчыкамі магілёўскіх ВНУ выступіў з прапановай да расійскага боку выкупіць кантрольны пакет акцыяў «Белтрансгаза» і прыватызаваць беларускія НПЗ. У адказ Аляксандр Лукашэнка хацеў бы атрымаць ад Расіі зніжкі на энерганосьбіты.

Как вам новость?
Головоломки