Сейм Літвы: Расія застаецца найбліжэйшым партнёрам Беларусі

28.10.2010 11:37
Архив Редакция

Нягледзячы на абвастрэнне рознагалоссяў паміж Беларуссю і Расіяй, краіны па-ранейшаму застаюцца найбліжэйшымі ваеннымі партнёрамі. Такое меркаванне выказаў старшыня Камітэту па нацыянальнай бяспецы і абароне сейму Літвы Арвідас Анушаўскас і дадаў, што ваенны складнік зносін Вільні і Мінску не такі, якім мог бы быць, калі б у Беларусі было больш дэмакратыі.

«Мне здаецца, давайце не будзем пераацэньваць гэтыя рэчы (рознагалоссі). У вайсковай сферы як было супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй, так яно і засталося, нішто яго не змяніла. Беларусь усё ж звязала сваю абарону двухбаковымі пагадненнямі з Расіяй, мы ж з’яўляемся членамі НАТО», — сказаў Арвідас Анушаўскас, перадае «Літоўскі кур’ер».

Кіраўнік спецкамітэту адзначыў, што Літве абавязкова трэба мець зносіны з суседзямі па ўсіх пытаннях, асабліва калі ўлічваць тое, што побач з Літвой праходзяць ваенныя вучэнні «з вельмі цікавымі сцэнарамі».

«Для нас гэта вельмі цікава, важна. Без сумнення, прамыя зносіны дапамагаюць ўзаемнаму пазнаванню па актуальных пытаннях», — адзначыў Арвідас Анушаўскас і дадаў, што «тут такой блізкасці, як паміж краінамі НАТО, не будзе».

Як раней перадаваў Тэлеграф, міністры абароны Літвы і Беларусі Раса Юкнявічэне і Юры Жадобін livejournal.com ў Вільні пагадненне аб супрацоўніцтве і выказалі надзею на больш цеснае супрацоўніцтва ў будучыні. Дадзенае пагадненне з’яўляецца першым у сваім родзе дакументам, які Беларусь падпісала з краінай-членам НАТО.

Как вам новость?
Головоломки