Сэксменшасці хочуць правесці ў Мінску двухтыднёвы гей-фестываль

05.05.2011 17:03
Архив Редакция

Арганізацыйны камітэт сёмага "Мінскага гей-прайда" канчаткова зацвердзіў даты правядзення мерапрыемстваў фестывалю ў падтрымку талерантнага стаўлення да геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендараў у Беларусі. Пра гэта паведаміў 5 траўня лідар арганізацыі GayBelarus Сяргей Андросенка.

Плануецца, што фестываль будзе праходзіць у беларускай сталіцы з 30 жніўня па 12 верасня, публічная акцыя фэсту ў падтрымку роўных правоў адбудзецца 10 верасня, у другую суботу верасня, паралельна са святочнымі мерапрыемствамі Дня горада, распавёў ён.

Як раней перадаваў Тэлеграф, суд Першамайскага раёна сталіцы 17 траўня мінулага года аштрафаваў на мінімальную суму ў памеры 17,5 тыс. рублёў (0,5 базавай велічыні) і вызваліў усіх семярых удзельнікаў «Славянскага гей-прайда», якія былі затрыманыя 15 траўня.

Как вам новость?
Головоломки