Сельгасарганізацыі атрымаюць 15 млрд. рублёў дзярждапамогі

27.09.2010 16:15
Архив Редакция

Мінфін Беларусі ў 2010 годзе накіруе 15 млрд. рублёў дзярждапамогі сельскагаспадарчым арганізацыям для ліквідацыі наступстваў засухі. Грошы будуць вылучаныя з бюджэтнага фонду фінансавання расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі, катастрофамі. Гэта прадугледжана пастановай Савета міністраў № 1381 ад 27 верасня 2010 года, паведамілі ва ўрадзе.

У тым ліку Берасцейскаму аблвыканкаму даручылі вылучыць 1,7 млрд. рублёў, Віцебскаму — 1,3 млрд. рублёў, Гомельскаму — 8 млрд. рублёў, Гарадзенскаму — 1 млрд. рублёў, Мінскаму — 1 млрд. рублёў і Магілёўскаму аблвыканкаму — 2 млрд. рублёў, перадае БелТА.

Міністэрства фінансаў таксама будзе кантраляваць мэтавае выкарыстанне выдзеленых сродкаў.

Как вам новость?