Сёлета ўлады выдаткуюць на энергазберажэнне 1,36 млрд. даляраў

12.05.2010 14:28
Архив Редакция

Сёлета ў Беларусі на правядзенне энергазберагальных мерапрыемстваў плануецца выдаткаваць 1,36 млрд. даляраў. Пра гэта паведаміў 12 траўня намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці Леанід Шанец на пленарным паседжанні сімпозіюма "Тэхналогіі. Абсталяванне. Якасць".

«У выніку будзе атрымана эканомія 2,21 млн. тут. Для параўнання, у 2006 годзе на энергазахаванне было накіравана 600 млн. даляраў, у 2009 — больш за адзін мільярда», — расказаў Леанід Шанец, дадаўшы, што краіна кожны год павялічвае аб’ёмы фінансавання энергазберагальных мерапрыемстваў. 
Дырэктар дэпартамента па энергаэфектыўнасці паведаміў таксама, што ў краіне за апошнія гады ўжо практычна рэалізаваны ўсе малазатратныя энергазберагальныя мерапрыемствы. «Калі ў 2001 годзе ў эканомію адной тоны паліва ўкладвалася каля 100 даляраў, то летась для дасягнення такога ж эфекту неабходна было ўкласці ўжо 726 даляраў», — адзначыў Леанід Шанец, перадае БелТА.
Па словах намстаршыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі, важным з’яўляецца і тое, што змянілася структура фінансавання энергазберагальных мерапрыемстваў. «Калі яшчэ ў 2001 годзе тут больш паловы даводзілася на бюджэтныя сродкі, то ў 2009 годзе 47,6% склалі ўласныя сродкі прадпрыемстваў, а мэтавыя бюджэтныя сродкі — 3,5%, сродкі рэспубліканскіх і мясцовых бюджэтаў — 19,3%, іншыя крыніцы фінансавання — больш за 23%», — паведаміў Леанід Шанец.
Сусветны банк разгледзіць у будучым магчымасці стварэння ў Беларусі фонду па энергаэфектыўнасці
Дырэктар дэпартамента ўстойлівага развіцця Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сусветнага банка Пітэр Томсан 12 траўня ў Мінску на прэзентацыі агляду аб стане энергетычнага сектару ў рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі паведаміў, што Сусветны банк плануе інвеставаць каля 300 млн. даляраў у праекты па энергаэфектыўнасці ва Украіне.
«Гэтыя сродкі неабходныя для арганізацыі фонду па энергаэфектыўнасці, ён будзе выкарыстоўваць магчымасці па энергаэфектыўнасці як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары», — растлумачыў прадстаўнік сБ.
Па словах Пітэра Томсана, у будучыні Сусветны банк разгледзіць магчымасці стварэння аналагічных механізмаў і падобнага фонду ў Беларусі. «Мы лічым, што выкарыстанне такіх фондаў дае магчымасць развіцця энергаэфектыўных тэхналогій у дзяржаўным і прыватным сектары, гэты метад даказаў сваю эфектыўнасць», — сказаў Пітэр Томсан, дадаўшы, што Сусветны банк плануе прадставіць Беларусі таксама магчымасць доступу да вугляроднага фінансавання.
Фонды па энергаэфектыўнасці сёння паспяхова функцыянуюць у шматлікіх краінах свету, у тым ліку ў Балгарыі. Сярод краін, якія найбольш дынамічна рэалізуюць праекты ў вобласці павышэння энергаэфектыўнасці, таксама Японія. 

Как вам новость?
Головоломки