Сем з дзесяці кандыдатаў у прэзідэнты ўзялі ўдзел у радыёдэбатах

06.12.2010 09:43
Архив Редакция

Сем з дзесяці кандыдатаў на вышэйшы пост кіраўніка дзяржавы і іх давераных асоб прынялі ўдзел у дэбатах, якія прайшлі 5 снежня з 17:00 да 18:00 на першым канале Беларускага радыё. Кандыдаты і іх давераныя асобы выступілі з кароткімі прадстаўленнямі сябе і сваіх праграмаў, адказалі на пытанні вядоўцы і зрабілі выніковыя заявы.

У студыю прыйшлі кандыдаты на вышэйшы дзяржаўны пост Рыгор Кастусёў, Віктар Цярэшчанка і Аляксей Міхалевіч, а таксама давераныя асобы кандыдатаў Анатоль Лябедзька (прадстаўляў інтарэсы Яраслава Раманчука), Анатоль Міхнавец (Віталя Рымашэўскага), Аляксандр Фядута (Уладзіміра Някляева) і Сяргей Марцалеў (Мікалая Статкевіча), паведамляе БелаПАН.

Не прынялі ўдзелу ў радыёдэбатах кандыдаты ў прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка, Андрэй Саннікаў і Дзмітры Ус, а таксама іх давераныя асобы.

Раней, як ужо паведамляў Тэлеграф, 4 снежня прайшлі тэлевізійныя дэбаты з удзелам усіх кандыдатаў у прэзідэнты, акрамя дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?
Головоломки