Сем'і загінулых на фабрыцы ў Пінску атрымаюць кампенсацыі

27.10.2010 09:23
Архив Редакция

Сем'ям загінулых у выніку выбуху на дрэваапрацоўчай фабрыцы ў Пінску, а таксама і пацярпелым будуць выплачаны грашовыя кампенсацыі. Такое рашэнне прынята кіраўніцтвам прадпрыемства «Пінскдрэў».

«Сем’ям загінулых будзе выплачана па дзесяць мільёнаў рублёў, якія пацярпелі — па тры мільёны рублёў», — распавёў намеснік камерцыйнага дырэктара па маркетынгу і знешнеэканамічных сувязях ЗАТ «Пінскдрэў» Алег Корсак, перадае БелаПАН.

«Акрамя гэтага сваякі загінулых і пацярпелыя атрымаюць страхавыя выплаты, бо кожны супрацоўнік «Пінскдрэва» застрахаваны ад няшчасных выпадкаў на вытворчасці і прафзахворванняў», — дадаў Алег Корсак.

Па словах намесніка камерцыйнага дырэктара, адміністрацыя прадпрыемства таксама бярэ на сябе ўсе выдаткі, звязаныя з пахаваннем загінулых.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 25 кастрычніка ў міністэрства па надзвычайных сітуацыях каля 13:00 паступіла паведамленне аб выбуху на дрэваапрацоўчай фабрыцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, выбух здарыўся ў цэху па вытворчасці драўнянастружкавых плітаў, пасля чаго загарэліся складскія бункеры.

Прыбыўшы на месца здарэння, ратавальнікі выявілі, што ў выніку выбуху абрынулася каля 100 квадратных метраў перакрыцця. Па факце выбуху пракуратура Берасцейскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па ч.2 арт.302 КК РБ (парушэнне правілаў бяспекі на выбуханебяспечным прадпрыемстве).

Па ўдакладненых дадзеных, у выніку здарэння загінула тры чалавекі, у лякарнях застаюцца 18 пацярпелых, з іх 14 — у рэанімацыйным аддзяленні з апёкамі ў цяжкім стане. Чатыры чалавекі з рознымі пераломамі знаходзяцца ў хірургічным і траўматалагічнае аддзяленнях лякарні. Медыкі паведамілі, што стан пацярпелых — сярэдняй цяжкасці. Уначы семярых пацыентаў перавезлі ў Мінск, пецярых — у Берасцейскую абласную лякарню.

Как вам новость?
Головоломки