Сем'ям загінулых пры выбуху выдадуць кампенсацыю ў 10 тыс. даляраў

12.04.2011 13:22
Архив Редакция

Кіраўнік Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька 12 красавіка паведаміў, што сем'і загінулых у выніку тэракту ў Мінску атрымаюць па дзесяць тысяч даляраў. Першыя пахаванні загінулых пройдуць у сераду, 13 красавіка. Пацярпелыя падчас выбуху таксама атрымаюць матэрыяльную кампенсацыю і неабходную медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.

«Сёння ж, ва ўсіх сваякоў загінулых будуць нашы супрацоўнікі, работнікі сацыяльных службаў, псіхолагі», — цытуе Мікалая Ладуцькі РИА «Новости».

Акрамя таго, Мінгарвыканкам у аддзяленні 539 ААТ «Белінвестбанк» адкрыў дабрачынны рахунак для дапамогі пацярпелым ад выбуху. Нумар рахунку 3642740104035 код 739.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у выніку выбуху на станцыі «Кастрычніцкая»мінскага метрапалітэна 11 красавіка загінулі 12 чалавек. Па апошніх дадзеных, колькасць пацярпелых перавысіла 200 чалавек.

Как вам новость?
Головоломки