Сем'ям загінулых у Мінску выратавальнікаў выплацяць ад 80 да 120 млн. рублёў

24.05.2010 18:15
Архив Редакция

Сем'ям чатырох загінулых у Мінску выратавальнікаў выплацяць страхавое кампенсаванне ў памеры ад 80 да 120 млн. рублёў. Таксама міністэрства па надзвычайных сітуацыях збірае грошы з супрацоўнікаў міністэрства як прыкладанне да страхавых выплатаў.

«Жыццё выратавальнікаў застрахавана. Гэта абавязковыя выплаты, якія па законе будуць праводзіцца. Але акрамя гэтага, будуць і дадаткова сабраныя грошы», — сказаў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».
З ініцыятывай сабраць грашовыя сродкі, каб дапамагчы сем’ям загінулых калегаў выступілі самі супрацоўнікі Мінскага гарадскога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях. Таксама сем’ям будуць прызначаны штомесячныя пенсіі ў сувязі са стратай карміцеля: у залежнасці ад колькасці непаўналетніх дзяцей — да 1,5 млн. рублёў.
Як раней паведамляў Тэлеграф, пажар на складзе Заводу вылічальнай тэхнікі па вуліцы Прытыцкага, 62 здарыўся 11 траўня. Пры тушэнні пажару загінулі чацвёра выратавальнікаў: старэйшы сяржант унутранай службы Лесік Вадзім Афанасьевіч (1977 года нараджэння), капітан унутранай службы Лоўдар Дзмітры Яўгенавіч (1975), старшына ўнутранай службы Мухін Андрэй Аляксандравіч (1969), старэйшы сяржант унутранай службы Сысой Юры Генадзевіч (1978).

Как вам новость?
Головоломки