Севярынец: Мытны саюз — найбуйнейшы геапалітычны правал апошніх гадоў

05.07.2010 16:10
Архив Редакция

Сустаршыня партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Павел Севярынец назваў падпісанне Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам найбуйнейшым геапалітычным правалам апошніх гадоў. "Эканамічная выгада ад такой "інтэграцыі", ды яшчэ і ўнутрана супярэчлівай, на фоне пастаянных "гандлёвых войнаў", можа стацца для Беларусі катастрафічнай", — лічыць палітык.

На думку Паўла Севярынца, «часовыя выгады ад расійскага рынку збыту, адкуль нас пастаянна выцясняюць, несувымерныя са стратамі ад энергетычнай залежнасці і палітычнага расійскага дыктату», перадае «n#####n».

Лідар БХД упэўнены таксама, што нацыянальным інтарэсам беларусаў у першую чаргу павінна адпавядаць еўрапейская эканамічная інтэграцыя.

Как вам новость?