Севярынец падтрымаў прапанову абвясціць 2011 год Годам незалежнасці

26.08.2010 09:09
Архив Редакция

Сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Павел Севярынец падтрымлівае прапанову лідара Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Зянона Пазняка абвясціць 2011 год Годам незалежнасці. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БХД.

«У той час як пайшоў 20-ы год рэальнага дзяржаўнага суверэнітэту, незалежнасць Беларусі па-ранейшаму застаецца галоўным пунктам парадку дня ў Беларусі. Рэальнай незалежнасці — эканамічнай, палітычнай, культурнай — нам яшчэ трэба дамагчыся», — упэўнены Павел Севярынец.

Пры гэтым апазіцыйны палітык лічыць, што ўсе беларусы павінны ўспрыняць абарону незалежнасці як свой абавязак.

Как вам новость?
Головоломки