Шаўцоў: у Лукашэнкі "рэзерву" хопіць яшчэ на два прэзідэнцкія тэрміны

05.04.2010 16:49
Архив Редакция

Палітолаг Юры Шаўцоў мяркуе, што роўных узроўню прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка палітыкаў сярод беларускіх апазіцыйных лідараў няма. Па словах эксперта, апазіцыя цяпер знаходзіцца ў такім заняпадзе, як ніколі раней. "Пры цяперашнім ходзе спраў у дзейснага кіраўніка дзяржавы маецца рэзерв яшчэ на адзін-два прэзідэнцкія тэрміны, не менш", — лічыць Юры Шаўцоў.

«Пытанне пра змену лідара ў Беларусі не стаіць, — мяркуе палітолаг. — Наогул, не вельмі разумею,  адкуль гэта думка ўсплывае. Чалавек жывы, накшталт, здаровы, не  п’е, не паліць, спортам займаецца».

«Калі уявіць форс-мажор — думаю, сістэма хутка ўзновіць сабе прыкладна такога ж моцнага лідара, бо пакуль няма энергетычнай бяспекі дзяржава мае патрэбу ў моцнай аўтарытарнай уладзе, каб хутка вырашаць увесь час крытычныя праблемы, якія ўзнікаюць ў адносінах з «Газпрамам», Расіяй, сусветным крызісам, Захадам і гэтак далей», — піша эксперт у сваім блогу.

«Цяперашні перыяд будзе доўжыцца, па-мойму, яшчэ гадоў пяць-дзесяць, да сканчэння будаўніцтва АЭС, стварэння ўмоў для атрымання  стабільных больш за дзесяці мільёнаў тон нафты ў год не з Расіі і іншых умоў», — мяркуе эксперт.

Юры Шаўцоў таксама лічыць, што на працягу ўсяго гэтага часу ў Беларусі будзе запатрабавана прыкладна цяперашняя сістэма ўлады. «Але будзе павялічвацца культурная і палітычная разнастайнасць унутры краіны: узмацняецца значэнне рэгіёнаў, груп уплыву галоўным чынам вакол буйных прадпрыемстваў, СМІ, рэгіёнаў, некаторых культурных груп, рэальных палітычных апазіцыйных структур рознага тыпу (цяперашняй апазіцыі ў меншай ступені), інтэлектуалаў», — адзначае палітолаг у сваім блогу.

Шаўцоў: пытанне пра чалецтва Беларусі ў ЕС устане не раней, чым праз дзесяць гадоў

Па меркаванні палітолага, па меры дасягнення «гэтых параметраў паўстануць перадумовы  для якаснай змены  суадносін паміж прэзідэнцкай і парламенцкай галінамі ўлады». «Але моцная прэзідэнцкая рэспубліка ўсё адно захаваецца ў сілу набранай традыцыі. У Беларусі будзе прыкладна як у Францыі», — лічыць Юры Шаўцоў.

«Падчас гэтага  перыяду магчымы моцны крызіс росту хуткім часам, пакуль праходзіцца крытычная фаза пераходу да атрымання рэсурсаў, якія забяспечвуюць энергетычную бяспеку, не з Расіі, яшчэ не адбудаваны ўстойлівыя адносіны з ЕС і з Расіяй на новым узроўні, пакуль няма гарантыі завяршэння сусветнага крызісу. Крызіс можа прывесці да кароткага драматычнага паслаблення ўсёй сістэмы ўлады, але затым адновіцца прыкладна тое ж самае, што маецца цяпер. Па мадэлі апошняга дзесяцігоддзя мінулага стагоддзя», — адзначае эксперт.

Па меркаванні Юрыя Шаўцова, саюз з Расіяй у Беларусі, хутчэй за ўсё, захаваецца. «Адносіны  з ЕС стануць больш шчыльнымі, але пытанне пра чалецтва ў ЕС устане не раней, чым гадоў праз дзесяць. Калі наогул да гэтага дойдзе», — рэзюмаваў палітолаг.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки