Шаўцоў: увайсці ў ГУАМ Беларусі перашкодзіць "Усходняе партнёрства"

17.08.2010 15:47
Архив Редакция

Беларусі няма неабходнасці далучацца да міждзяржаўнага аб'яднання ГУАМ, куды ўваходзяць Грузія, Украіна, Азербайджан і Малдова, бо Беларусь уваходзіць у праграму "Усходняе партнёрства". Такое меркаванне выказаў беларускі палітолаг Юры Шаўцоў.

З ягоных слоў, аб’яднанне ГУАМ страціла сваю значнасць у сувязі з новым знешнепалітычным курсам Украіны, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

«ГУАМ было накіравана на рэалізацыю антырасійскіх памкненняў Украіны. А цяпер Украіна не такая, як раней. І я не ўпэўнены, што Украіне патрэбная актывізацыя менавіта ГУАМ. Ва Украіне зараз ёсць іншыя інструменты для правядзення сваёй палітыкі ў Закаўказзі», — заявіў эксперт.

У сувязі з гэтым Юры Шаўцоў выказаў здагадку, што Аляксандр Лукашэнка не стане далучацца да гэтай арганізацыі. «Мне здаецца, пакуль што гэта ініцыятыва двух прэзідэнтаў дзвюх невялікіх краін», — дадаў палітолаг.

Як раней паведамляў Тэлеграф, прэзідэнты Грузіі і Малдовы дамовіліся актывізаваць намаганні па адраджэнні ГУАМ. Кіраўнікі дзвюх дзяржаў падчас асабістай сустрэчы дамовіліся ўдыхнуць новае жыццё ў арганізацыю, а таксама абмеркавалі магчымасць запрашэння ў ГУАМ беларускага лідара Аляксандра Лукашэнкі.

Как вам новость?