Шакіра праспявала ў Мінску хіт групы Metallica

20.05.2011 12:16
Архив Редакция

У запоўненай "Мінск-Арэне" 19 траўня адбыўся канцэрт знакамітай Шакіры. Выступ спявачкі затрымаўся на гадзіну, але гэта не перашкодзіла паўнавартаснаму шоў. На мінскім канцэрце Шакіра адной з першых кампазіцый выканала класічную баладу Metallica "Nothing Else Matters", якая ўжо стала неад'емным элементам яе канцэртаў.

Публіка, якая сабралася ў залі, мабыць, не так добра знаёмая з творчасцю металістаў як Калумбійская дзіва, таму як нумар быў успрыняты з некаторым неразуменнем. Рэакцыя паследавала толькі да канца кампазіцыі, дзе Шакіра плаўна пераходзіла да свайго хіту I’m a Gipsy, перадае metalscript.net.

Как вам новость?