Шапіра: Беларусь абмяняе малако на віно

11.03.2010 18:09
Архив Редакция

Міністр сельскай гаспадаркі Беларусі Сямён Шапіра заявіў, што Беларусь дамовілася з Грузіяй на пастаўку вінаматэрыялаў. У адказ у Грузію беларускі бок будзе пастаўляць малочныя прадукты высокай якасці. Пра гэта міністр сельскай гаспадаркі Беларусі дамовіўся са сваім грузінскім калегам Бакурам Квезерэлі на сустрэчы ў Тбілісі.

Падчас перамоў бакі абмяркоўвалі магчымасці росту экспарту грузінскай прадукцыі ў Беларусь, а таксама пытанні ўкаранення новых тэхналогій у жывёлагадоўлі.

«Развіццё гандлёвых адносін і супрацоўніцтва ў сельскагаспадарчай галіне спрыяе развіццю двухбаковых адносін», — падкрэсліў Бакур Квезерэлі, паведамляе «Росбалт».

Візіт Сямёна Шапіра ў Грузію з’яўляецца яго першым візітам у гэту краіну. Грузінскі міністр спадзяецца, што сустрэча плённа адаб’ецца на адносінах паміж краінамі.

Как вам новость?