ШАС і АДКБ могуць стварыць сумесныя "паясы бяспекі"

25.11.2010 13:50
Архив Редакция

Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва (ШАС) і Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) прапрацоўваюць пытанне стварэння паясоў антытэрарыстычнай, антынаркатычнай і фінансавай бяспекі. Аб гэтым 25 лістапада паведаміў прэм'ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін, выступаючы на пасяджэнні Савета кіраўнікоў урадаў дзяржаў-членаў ШАС.

Кіраўнік расійскага ўрада адзначыў, што развіццё сітуацыі ў рэгіёне ШАС, і асабліва становішча ў Афганістане, патрабуюць ад арганізацыі пастаяннай увагі да пытанняў бяспекі, барацьбы з тэрарыстычнай пагрозай і незаконным абарачэннем наркотыкаў, перадае РИА «Новости».

«На такім важным напрамку як процідзеянне незаконнаму абарачэнню наркотыкаў, неабходна як мага хутчэй сфармаваць механізм антынаркатычнага супрацоўніцтва, з уключэннем у яго краін-назіральніц і партнёраў па дыялогу ШАС, а таксама іншых, што дзейнічаюць у рэгіёне міжнародных структур», — заявіў Уладзімір Пуцін.

Прэм’ер-міністр Расіі падкрэсліў, што барацьба з тэрарызмам, экстрэмізмам і наркапагрозай не павінна абмяжоўвацца толькі сілавымі або адміністрацыйнымі мерамі, але павінна ўключаць у сябе таксама эканамічнае і сацыяльнае развіццё краінаў. «Для гэтага неабходна рэалізоўваць канкрэтныя інфраструктурныя і энергетычныя праекты, нарошчваць кааперацыю ў розных галінах эканомікі», — адзначыў Уладзімір Пуцін.

У цяперашні час у ШАС уваходзяць Казахстан, Кыргыстан, Кітай, Расія, Таджыкістан і Узбекістан. 28 красавік 2010 года быў падпісаны мемарандум аб прадстаўленні Беларусі статусу партнёра па дыялогу ШАС. Галоўнымі задачамі арганізацыі з’яўляюцца ўмацаванне стабільнасці і бяспекі на шырокай прасторы, якая аб’ядноўвае дзяржавы-удзельніцы, барацьба з тэрарызмам, сепаратызмам, экстрэмізмам, наркатрафікам, развіццё эканамічнага супрацоўніцтва, энергетычнага партнёрства, навуковага і культурнага ўзаемадзеяння. 31 снежня 1993 года ўвайшла ў склад АДКБ.

Как вам новость?