"Шахцёр" наблізіўся да БАТЭ на адлегласць у два ачкі

02.08.2010 12:43
Архив Редакция

У нядзелю, 1 жніўня, завяршылася скарочаная сэсія 20-га туру чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Тур пачаўся ў суботу двума матчамі. У нядзелю яшчэ ў трох гарадах каманды высвятлялі адносіны. У Салігорску "Шахцёр", дзякуючы свайму навабранцу Аляксандру Алумона (забіў тры мячы), перамог з лікам 4:1 гарадзенскі "Нёман".

Берасцейскае «Дынама», двойчы выйграючы па ходзе матчу, прайграла дома магілёўскаму «Дняпру» — 2:3, наваполацкі «Нафтан», адкрыўшы лік у гасцях у паядынку з ФК «Мінск», саступіў суперніку — 1:3, паведамляе сайт АДС.

На сённяшні момант, пасля 20 тураў турнірная табліца 20-га чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе выглядае наступным чынам:

1. БАТЭ — 42.
2. «Шахцёр» — 40.
3. ФК «Мінск» — 39.
4. «Дынама» (Мн) — 36.
5. «Белшына» — 31.
6. «Дынама» (бр) — 27.
7. «Дняпро» — 25.
8. ФК «Віцебск» — 21.
9. «Нафтан» — 20.
10. «Нёман» — 15.
11. «Тарпеда» — 13.
12. «Партызан» — 11.

У БАТЭ і «Дынама» (Мн), а таксама «Нафтана» і «Тарпеда» ў запасе ёсць па гульні паміж сабой.

Как вам новость?