Шэйман: таваразварот РБ і Венесуэлы можа перавысіць мільярд даляраў

12.03.2010 09:39
Архив Редакция

Сустаршыня сумеснай беларуска-венесуэльскай камісіі высокага ўзроўню Віктар Шэйман 11 сакавіка ў Каракасе на паседжанні беларуска-венесуэльскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве заявіў, што таваразварот Беларусі і Венесуэлы ў 2010 годзе можа перавысіць адзін мільярд даляраў. ”Аб'ём узаемнага гандлю Беларусі і Венесуэлы ў апошнія гады няўхільна павялічваецца”, — падкрэсліў сустаршыня.

«Сёлета дзякуючы актыўнаму супрацоўніцтву мы можам казаць пра рэалізацыю буйнамаштабных праектаў па розных кірунках гандлёва-эканамічнага, навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння ў іншых галінах», — адзначыў Віктар Шэйман.

Прадстаўнік беларускага боку выказаў задавальненне развіццём супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, у тым ліку развіццём палітычнага ўзаемадзеяння Беларусі і Венесуэлы на міжнароднай арэне, а таксама звярнуў увагу на падабенства поглядаў дзвюх краін на будучыню свету.

Сямашка: Беларусь і Венесуэла ўзаемна дапаўняюць адзін аднаго

Першы намеснік прэм’ер-міністра Ўладзімір Сямашка заявіў, што вялікая адлегласць паміж Беларуссю і Венесуэлай ніколі не будзе перашкодай для развіцця беларуска-венесуэльскіх адносін, падкрэсліўшы, што пачата практычная рэалізацыя буйнамаштабных праектаў у галіне гандлю, паведамляе БелТА.

«Ад простага гандлю мы пераходзім да больш складаных формаў супрацоўніцтва, узаемна дапаўняючы магчымасці адзін аднаго», — адзначыў Уладзімір Сямашка.

Беларускі віцэ-прэм’ер адзначыў паспяховую рэалізацыю сумесных праектаў у галіне нафтаздабычы, сейсмавыведкі, газіфікацыі, архітэктуры і будаўніцтва, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і харчавання, навукі.

“У цяперашніх няпростых умовах Беларусь і Венесуэла каардынуюць свае дзеянні ў замежнагандлёвай сферы, больш дынамічна ўвасабляючы ў жыццё ўжо вызначаныя маштабныя сумесныя праекты эканамічнага супрацоўніцтва, выкарыстоўваюць новыя формы ўзаемадзеяння”, — падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Прадстаўнік беларускай дэлегацыі звярнуў увагу на тое, што ўзаемадзеянне краін выйшла на ўзровень стратэгічнага партнёрства, пра што сведчаць двухбаковыя кантакты на розных узроўнях.
 

Как вам новость?
Головоломки